27 верасня, Новасібірск /Кар. БЕЛТА/.
Беларусь гатова пастаўляць у Сібір шырокі спектр тэхнікі, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе Сяргеем Мяняйлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.Тавараабарот паміж Беларуссю і Сібірскай федэральнай акругай за сем месяцаў 2017 года склаў амаль
$600 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас у 1,7 раза. "Мы можам супрацоўнічаць па ўсім спектры напрамкаў, у тым ліку гатовы пастаўляць шырокі спектр тэхнікі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.У прыватнасці, беларускія прадпрыемствы прапануюць сучасную камунальную і аўтадарожную тэхніку, якая неабходна сібірскім рэгіёнам. Беларускі "БелАЗ" наладзіў узаемадзеянне з прадпрыемствам "Сібэлектрапрывод", прадукцыя якога прымяняецца пры стварэнні БелАЗаў. "Дзякуючы таму, што мы робім канкурэнтаздольную прадукцыю, мы не толькі ўтрымліваем пазіцыі на рынку Расійскай Федэрацыі, СНД, але і асвойваем новыя рынкі, у прыватнасці, Інданезію, ідзём у Індыю", - дадаў прэм'ер-міністр.
Беларусь таксама гатова нарошчваць узаемадзеянне з Сібірскай федэральнай акругай у сферы АПК. Напрыклад, беларускія спецыялісты маглі б дапамагчы ў будаўніцтве малочнатаварных комплексаў.
Андрэй Кабякоў запрасіў Сяргея Мяняйлу наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.