Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Чэр 2016

Кабякоў: Беларусь і Расія прадоўжаць дыялог па цане на газ

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія прадоўжаць дыялог па цане на газ, заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на палях пленарнага пасяджэння III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абмеркавалі (пытанне з цаной на газ. - Заўвага БЕЛТА) і прадоўжым абмеркаванне. Пакуль на канкрэтныя рашэнні не выйшлі, але ёсць напрамкі, па якіх будзем прадаўжаць дыялог", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Раней 8 чэрвеня на сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў пашыраным фармаце ў Мінску Андрэй Кабякоў адзначыў неабходнасць абмеркаваць адну з існуючых на сённяшні момант праблем - прынцыповыя падыходы да вырашэння пытання вызначэння цаны на газ, што пастаўляецца ў Беларусь расійскай кампаніяй "Газпрам". "Ёсць два аспекты - эканамічны і юрыдычны", - сказаў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі