Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Стд 2017

Кабякоў азнаёміўся з ходам будаўніцтва авіярамонтнага завода і другой узлётна-пасадачнай паласы ў аэрапорце Мінск

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага авіярамонтнага завода і другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Будаўніцтва новых вытворчых плошчаў завода дасць магчымасць захаваць авіярамонтную вытворчасць у Беларусі, асвоіць новыя віды дзейнасці, маючыя перспектыву заваявання рынку заказаў на бліжэйшыя дзесяцігоддзі, забяспечыць больш шырокую наменклатуру паслуг для замежных авіяперавозчыкаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Будаўніцтва новага авіярамонтнага завода завершыцца ў 2017 годзе. Цяпер на будаўнічай пляцоўцы можна назіраць стратэгічны аб'ект - ангар, у якім будзе сканцэнтравана 80 працэнтаў вытворчых магутнасцей цяперашняга завода. Пры ўводзе яго ў эксплуатацыю ўвесь вытворчы працэс можна будзе перакінуць на гэтыя плошчы. Дагавор з генеральным падрадчыкам ААТ "Гроднапрамбуд" прадугледжвае ўвядзенне ў эксплуатацыю гэтага ангара ў маі бягучага года.

Каменціруючы ў гутарцы з журналістамі ход будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Нацыянальнага аэрапорта Мінск Васіль Корнеў адзначыў, што работы ідуць па графіку, яны вядуцца і ў зімовы час. Новая ўзлётна-пасадачная паласа дасць магчымасць прымаць усе без выключэння тыпы паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі. Пры гэтым узлёт-пасадка будуць праводзіцца пры любым надвор'і. Існуючая паласа мае абмежаванні па прыёме самалётаў А380: рулёжная дарожка сходу не забяспечвае ўпісванне ў радыус павароту гэтага самалёта. Новая паласа будзе мець скорасныя рулёжкі сходу, тым самым дасць магчымасць забяспечваць пасадку любога тыпу самалёта. Будзе ўстаноўлена новае абсталяванне - святлосігнальнае, радыётэхнічнае, навігацыйнае, якое адпавядае апошнім дасягненням у галіне сусветнай навукі.

Андрэй Кабякоў сёння таксама наведаў будынак аэрапорта. Кіраўнік урада быў азнаёмлены з парадкам правядзення пагранічнага кантролю і тэхналогіяй афармлення пасажыраў, якія прыбываюць у Беларусь або выбываюць з рэспублікі. Таксама былі прадэманстраваны новыя прыборы, якія цяпер праходзяць доследную эксплуатацыю па афармленні пасажыраў, якія прыбываюць у Нацыянальны аэрапорт Мінск, калі пашпартны кантроль ажыццяўляецца без прысутнасці службовых асоб органаў пагранічнай службы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі