19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузія разглядае магчымасць адкрыцця ў Мінску нацыянальнага гандлёвага дома. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю па выніках сустрэчы міністра Уладзіміра Калтовіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Валерыем Кварацхелія.
На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі ў гандлёва-эканамічнай сферы, якія маюць узаемны інтарэс. Так, Валерый Кварацхелія абазначыў намер грузінскага боку разгледзець магчымасць адкрыцця ў Мінску нацыянальнага гандлёвага дома, які зможа прапанаваць жыхарам і гасцям сталіцы шырокі асартымент тавараў з Грузіі.
Уладзімір Калтовіч выказаў упэўненасць у далейшым плённым развіцці двухбаковых адносін.