25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёва-прамысловыя палаты Мінска і Абу-Дабі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Генеральны дырэктар Мінскага аддзялення БелГПП Сяргей Набешка павітаў старшыню ГПП Абу-Дабі Ахмеда Халіфа Аль Кубайсі, падкрэсліўшы важнасць ААЭ як гандлёвага партнёра і інвестара для Беларусі. "ААЭ з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь і значным інвестарам у беларускую эканоміку. Асноўнай задачай падпісання гэтага пагаднення з'яўляецца ўмацаванне адносін па лініі бізнесу. Улічваючы пабрацімскія адносіны паміж Мінскам і Абу-Дабі, у бакоў ёсць мноства магчымасцей для рэалізацыі сумесных праектаў", - адзначыў ён.
Сяргей Набешка запрасіў спадара Аль Кубайсі наведаць Мінск і прыняць удзел у міжнародным форуме, які адбудзецца 13 верасня ў рамках святкавання 957-годдзя горада.