Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Жнв 2017

"Гомсельмаш" правядзе ў Пакістане выпрабаванні збожжаўборачнага камбайна

16 жніўня, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Холдынг "Гомсельмаш" у верасні-кастрычніку правядзе ў Пакістане выпрабаванні збожжаўборачнага камбайна КЗС-575 "Палессе GS575", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення продажаў у далёкае замежжа прадпрыемства Юрый Рафееў.

Гэты камбайн паставілі ў канцы мінулага месяца ў адрас кампаніі Pyramid Logistics (Pvt) Ltd - дылера холдынга ў Пакістане (у горад Дэра-Ісмаіл-Хан). Гэты рэгіён славіцца сваёй урадлівасцю, уборка ўраджаю праходзіць некалькі разоў у год, а ірыгацыйныя каналы, якія бяруць пачатак з самай вялікай ракі - Інд, садзейнічаюць павышэнню ўраджайнасці культур. "Наша тэхніка будзе працаваць на рысавых палях, культура тут выспявае ў пачатку восені. Машына аснашчана адпаведнымі адаптарамі", - адзначыў субяседнік.

У Пакістане знаходзіцца група беларускіх спецыялістаў, якая падрыхтуе камбайн да работы, правядзе яго рэгуліроўку і наладку, прыме ўдзел у выпрабаваннях. У мінулым годзе "Гомсельмаш" правёў у Пакістане выпрабаванні кормаўборачнай тэхнікі: трох навясных ротарных касілак-здрабняльнікаў "Палессе СН15" і прычапной касілкі-плюшчылкі "Палессе СТ42" і атрымаў станоўчыя вынікі.

Рынак Пакістана спецыфічны. Аснову сельскай гаспадаркі складаюць невялікія сялянскія гаспадаркі, таму ў першую чаргу запатрабавана прычапная тэхніка. "Тым не менш, мы спадзяёмся, што невялікі і манеўраны КЗС-575 "Палессе GS575", які з'яўляецца самаходным камбайнам эканомкласа, цалкам можа быць для іх прыдатны. У прынцыпе гэта машына і стваралася з перспектывай рэалізацыі ў краінах, дзе збожжавыя апрацоўваюцца на дробнаконтурных палях з невысокай ураджайнасцю", - падкрэсліў Юрый Рафееў.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з вядомых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Пад брэндам "Палессе" выпускаюцца мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Тэхніка "Палессе" - гэта 16 тыпаў сельгасмашын, 75 базавых мадэлей і мадыфікацый, 70 відаў адаптараў і прыстасаванняў для ўборкі розных культур.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі