22 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствы холдынга "Гомсельмаш" прадставяць лінейку тэхнікі на выстаўцы-кірмашы "Залатая ніва - 2022" у Краснадарскім краі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
XXII Аграпрамысловая выстаўка-кірмаш "Залатая ніва - 2022" адбудзецца ў Краснадарскім краі з 24 па 27 мая. Гэта мерапрыемства традыцыйна знаходзіцца ў плане беларускага флагмана сельскагаспадарчага машынабудавання.
Прадпрыемствы холдынга "Гомсельмаш" плануюць прадставіць збожжаўборачныя камбайны GS12A1 PROFI, GS3219, GS2124, кормаўборачны комплекс FS80, самаходную касілку CS150C, прычапны кормаўборачны камбайн КДП-3000, пачаткаўборачны камбайн КП-4 і сеялку прамой сяўбы СПС-6500.
У холдынгу не выключаюць, што на форуме будзе папоўнены партфель заказаў, бо брэндавая тэхніка добра зарэкамендавала сябе на палях расійскіх аграрыяў.