Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Жнв 2019

"Гомсельмаш" плануе развіваць супрацоўніцтва з Кеніяй


Фота з архіву

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Гомсельмаш" плануе развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Кеніяй. Адпаведны мемарандум падпісаны ў час міжнароднай выстаўкі прадуктаў харчавання, гасцінічнага бізнесу і сельскай гаспадаркі FoodAgro-2019, якая праходзіла ў пачатку жніўня ў Найробі, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Прадукцыя "Гомсельмаша" была прадстаўлена ў складзе Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі. Кенійскія фермеры маглі азнаёміцца з сельгастэхнікай "Палессе" - ад пасяўных агрэгатаў да магутных збожжа- і кормаўборачных камбайнаў.

"Першым крокам да ўзаемадзеяння стала падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж прадстаўніком "Гомсельмаша" кампаніяй AF Trade і кенійскай кампаніяй Pewin Group", - адзначылі на прадпрыемстве.

FoodAgro - састаўная частка буйнейшага выставачнага мерапрыемства ва Усходняй Афрыцы - Kenya International Trade Exhibition (KITE). Беларусь упершыню прыняла ў ёй удзел. Арганізатарам Нацыянальнай экспазіцыі выступіў Нацыянальны цэнтр маркетынгу Міністэрства замежных спраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі