Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Снж 2020

"Гомсельмаш" дадаткова адгрузіў у Казахстан 30 машынакамплектаў КЗС-10 МАХ


23 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Гомсельмаш" адгрузіў у пачатку тыдня ў Казахстан дадатковую партыю машынакамплектаў збожжаўборачнага камбайна КЗС-10 МАХ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Яшчэ летам у Казахстан адправілі больш за 70 машынакамплектаў КЗС-10 MAX, адзначыў выконваючы абавязкі першага намесніка дырэктара цэнтра продажаў і сэрвісу "Гомсельмаша" Дзмітрый Афанасьеў. Зробленыя на гэтай мадэлі камбайна новаўвядзенні, якія датычацца ў асноўным больш камфортнай работы механізатараў, спадабаліся аграрыям Казахстана, таму яны вырашылі заказаць яшчэ 30 такіх камбайнаў. "У Казахстане гэтыя "дзясяткі" выходзяць у варыянце Essil-750", - дадалі ў прэс-службе.

Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Камбайны прадпрыемства працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі і інш. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі