Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Кст 2016

Глыбокую фінансавую дыягностыку дзяржпрадпрыемстваў упершыню правядуць у Беларусі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ўпершыню правесці глыбокую фінансавую дыягностыку дзяржаўных прадпрыемстваў і ацэнку фіскальных рызык. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Аляксандр Забароўскі на круглым стале "Перагаворы Беларусі з МВФ: ключавыя кропкі і баланс інтарэсаў" у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"З МВФ абмяркоўваецца магчымасць правядзення глыбокай фінансавай дыягностыкі ўсіх дзяржпрадпрыемстваў і незалежнага аўдыту - па кожным буйным прадпрыемстве. Тут нашы пазіцыі з МВФ супадаюць: трэба дэталёва прааналізаваць сітуацыю, каб ацаніць велічыню фіскальных рызык, прычым сканцэнтраваць гэта ў адной сістэме кіравання фіскальнымі рызыкамі (Мінфін), - адзначыў Аляксандр Забароўскі. - Такім чынам, упершыню па ўсіх прадпрыемствах дзяржаўнай уласнасці будзе праведзена такая глыбокая фінансавая дыягностыка і ацэнены фіскальныя рызыкі".

Сярод іншых мер па аздараўленні дзяржсектара ён назваў умацаванне нагляду за дзяржаўнымі прадпрыемствамі з пункту гледжання падзелу функцый дзяржавы як рэгулятара і ўласніка. "Мэта ў тым, каб функцыю ўласніка адносна дзяржаўнай маёмасці рэалізоўвалі на прафесійнай аснове. У аснову ставіцца павышэнне эфектыўнасці карпаратыўнага кіравання", - растлумачыў першы намеснік міністра. Плануецца таксама спрашчэнне механізма прыцягнення інвестыцый у акцыянерны капітал - абмяркоўваецца магчымасць надзяліць агенцтва па кіраванні актывамі больш шырокімі паўнамоцтвамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі