15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Азербайджане Андрэй Раўкоў зрабіў паездку ў Гянджу, другі па велічыні горад гэтай краіны. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Баку.
У час наведвання Гянджынскага аўтамабільнага завода адбылася сустрэча Андрэя Раўкова са старшынёй Наглядальнага савета прадпрыемства Ханларам Фаціевым і кіраўніцтвам завода. Быў абмеркаваны шэраг пытанняў далейшага супрацоўніцтва ў сферы прамысловай кааперацыі паміж Гянджынскім аўтазаводам і беларускімі прадпрыемствамі, а таксама магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў.
На сустрэчы беларускага дыпламата з кіраўніком выканаўчай улады Гянджы Ніязі Байрамавым абмеркавана тэматыка міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Бакі адзначылі важнасць развіцця двухбаковых сувязей у сферы прамысловасці, галінах культуры і адукацыі пасля зняцця ўсіх каранцінных абмежаванняў.