Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Жнв 2020

"Гэта добры прыклад мадэрнізацыі вёскі і сельскай гаспадаркі" - што паказалі Лукашэнку на агракамбінаце "Дзяржынскі"


21 жніўня, Дзяржынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, наведваючы агракамбінат "Дзяржынскі", назваў гэта прадпрыемства добрым прыкладам мадэрнізацыі вёскі і сельскай гаспадаркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прыбыўшы на прадпрыемства, кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу пацікавіўся колькасцю супрацоўнікаў і ці ёсць сярод працоўнага калектыву жадаючыя баставаць. Як далажылі Прэзідэнту, на агракамбінаце працуюць больш за чатыры тысячы чалавек, пратэстуючых тут няма. "Правільна, трэба працаваць. Баставаць - гэта не выгадуеш ні курэй, ні кароў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, такія аграхолдынгі павінны быць лакаматывамі ў сельскай гаспадарцы, паколькі яны падцягваюць іншыя, больш дробныя і слабыя гаспадаркі. "І мы тады забудзем, што некага трэба наогул падтрымліваць. Добрае прадпрыемства, добрае месца, малайцы!" - пахваліў агракамбінат кіраўнік дзяржавы і накіраваўся заслухоўваць даклады.

На прадпрыемстве размова перш за ўсё пайшла аб уборачнай кампаніі. Як далажыў Прэзідэнту міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, у краіне ўбраны 91 працэнт плошчаў, ураджай збожжа ўжо дасягнуў амаль 7,5 млн т. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што цяпер важна своечасова пачаць пасяўную кампанію. "У нас, на шчасце, усё ёсць, каб своечасова пасеяць", - заявіў ён.

Затым кіраўніку дзяржавы расказалі аб фінансава-эканамічных паказчыках работы агракамбіната "Дзяржынскі", будаўніцтве на яго тэрыторыях новых сельскагаспадарчых аб'ектаў. За сем месяцаў гэтага года тэмп росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі да аналагічнага перыяду міналага года на прадпрыемстве склаў 104,8 працэнта. Экспарт агракамбіната "Дзяржынскі" за гэты ж перыяд перасягнуў $20 млн, або на 14 працэнтаў да адпаведнага перыяду мінулага года. Выручка за першае паўгоддзе склала Br180,8 млн, што на 8,4 працэнта вышэй за аналагічны перыяд 2019 года. Сярэдняя рэнтабельнасць па камбінаце - 15,4 працэнта.

Паводле слоў гендырэктара агракамбіната "Дзяржынскі" Уладзіміра Лук'янава, цяпер будуюцца тры малочна-таварныя фермы, некалькі птушкагадоўчых аб'ектаў, птушнікі, вытворчасць па гадоўлі і перапрацоўцы мяса індычкі.

Аляксандр Лукашэнка наведаў цэхі прадпрыемства, дзе азнаёміўся з вытворчымі працэсамі і сустрэўся з работнікамі агракамбіната, а таксама прадэгуставаў розныя віды мясной прадукцыі.

Размаўляючы з працоўным калектывам агракамбіната, кіраўнік дзяржавы заявіў, што прыехаў сюды, каб адпачыць душой і даведацца, у якім напрамку мае намер развівацца прадпрыемства. "У свой час вашы начальнікі вельмі прасілі пэўнай падтрымкі і дапамогі, асабліва дадатковых зямельных рэсурсаў, каб можна было вырошчваць дастатковую колькасць кармоў. Рашэнні былі прыняты. Я ўжо гляджу, вы замахнуліся на палову вобласці, а заўтра ўсю рэспубліку манапалізуеце, - адзначыў Прэзідэнт. - За апошнія гады вы і па зарплаце прыраслі, сёння вырабляеце велізарную колькасць прадукцыі. Але самае галоўнае, што ваша прадукцыя карыстаецца попытам".

Адзін з прадстаўнікоў працоўнага калектыву адзначыў, што многія работнікі агракамбіната жывуць у Фаніпалі. У горадзе, паводле яго слоў, няма добрых месцаў для адпачынку і заняткаў спортам. Раней там планавалі пабудаваць ФАК, аднак у далейшым яго вырашылі перанесці ў больш буйны населены пункт - Дзяржынск. Работнікі прадпрыемства папрасілі Аляксандра Лукашэнку, каб і ў Фаніпалі з'явіўся спартыўны комплекс.

Паводле слоў Прэзідэнта, улада пастараецца знайсці падыходзячы варыянт. Ён даручыў кіраўніцтву рэгіёна прапрацаваць і ўнесці яму на разгляд адпаведныя прапановы. "Паспрабуем крыху падставіць плячо", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі