Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Снж 2022

Генконсульства Беларусі ў Хашыміне будзе садзейнічаць пашырэнню гандлёвых сувязей з поўднем В'етнама

Генконсульства Беларусі ў Хашыміне будзе садзейнічаць пашырэнню гандлёвых сувязей з поўднем В'етнама
Фота з архiва

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральнае консульства Беларусі ў Хашыміне будзе працаваць і па пашырэнні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння з паўднёвым рэгіёнам В'етнама. Аб гэтым расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай загранустанове.

У Генеральным консульстве Беларусі ў Хашыміне адбылося мерапрыемства, у час якога Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол нашай краіны ў В'етнаме Уладзімір Баравікоў, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч і генеральны консул Беларусі ў горадзе Хашымін Руслан Варанкоў "націснулі на кнопку", даўшы старт ажыццяўленню загранустановай консульскіх дзеянняў.

Уладзімір Баравікоў адзначыў, што гэта адна са знакавых падзей па ўмацаванні сувязей з В'етнамам, назваўшы Генконсульства ў Хашыміне фарпостам для Беларусі ў паўднёвым рэгіёне краіны. Генеральны консул дадаў, што гэты этап папярэднічае больш шырокамаштабнай рабоце ў Хашыміне, якая будзе ўключаць не толькі работу з грамадзянамі, але і актыўнае ўключэнне ў гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне з Беларуссю ў паўднёвым рэгіёне В'етнама.

Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі прадстаўнікі беларускіх дзелавых колаў, СМІ, супрацоўнікі пасольства Беларусі ў В'етнаме і Генеральнага консульства ў Хашыміне. У перспектыве ў консульскую акругу Генеральнага консульства Беларусі ў Хашыміне ўвойдуць іншыя правінцыі паўднёвага В'етнама.

Надзея Лазарэвіч у час візіту ў Хашымін на чале дэлегацыі з горада Мінска правяла сустрэчы з кіраўніцтвам шэрага в'етнамскіх кампаній. Так, на сустрэчы з генеральным дырэктарам аддзялення В'етнамскай гандлёва-прамысловай палаты ў Хашыміне Чанам Нгокам Ліемам адбылася прэзентацыя гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Беларусі. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама сказала аб зацікаўленасці ў развіцці канструктыўных і дынамічных адносін паміж Мінскам і Хашымінам, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню пашырэння дагаворна-прававой базы паміж гандлёва-прамысловымі палатамі дзвюх гарадоў. В'етнамскаму боку быў перададзены праект пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзвюма ўстановамі. На сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў групы кампаній Sovico Нгуенам Тханем Хунгам прадметна закраналіся пытанні двухбаковай кааперацыі ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Акрамя таго, у час візіту абмеркаваны пытанні актывізацыі супрацоўніцтва па лініі жаночых асацыяцый Беларусі і В'етнама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі