26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" поўнасцю выканала абавязацельствы па пастаўцы і транзіце прыроднага газу ў 2014 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе па сувязях з грамадскасцю і сродкамі масавай інфармацыі кампаніі.
"На сходзе акцыянераў, які прайшоў сёння, была зацверджана справаздача аб выніках дзейнасці ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" у 2014 годзе. Адзначана, што кампанія поўнасцю выканала свае абавязацельствы па пастаўцы і транзіце прыроднага газу", - сказалі спецыялісты кампаніі.
Так, па выніках года аб'ём паставак газу ў Беларусь склаў 20,1 млрд куб.м, аб'ём транзіту праз тэрыторыю краіны - 45,1 млрд куб.м. Забяспечана надзейная і безаварыйная работа газатранспартнай сістэмы, бягучы рамонт і дыягностыка аб'ектаў магістральных газаправодаў выкананы своечасова і ў поўным аб'ёме.
"Сход акцыянераў таксама зацвердзіў бухгалтарскі баланс, справаздачу аб прыбытку і стратах, прапановы па выплаце дывідэндаў за 2014 год і размеркаванні прыбытку ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" на 2014 і 2015 гады. Акрамя таго, выбраны наглядальны савет кампаніі", - растлумачылі ў службе па сувязях з грамадскасцю і сродкамі масавай інфармацыі.
Газатранспартная сістэма (ГТС) ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" уключае больш за 7,9 тыс. км магістральных газаправодаў і газаправодаў-адводаў, 13 кампрэсарных станцый, 227 газаразмеркавальных станцый, 7 газавымяральных станцый і 27 аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый. У склад ГТС таксама ўваходзяць 3 падземныя сховішчы газу: Асіповіцкае і Прыбугскае, створаныя ў ваданосных структурах, Мазырскае - у адкладах каменнай солі.
18 красавіка 2013 года ААТ "Белтрансгаз" было афіцыйна перайменавана ў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь". ААТ "Газпрам" валодае 100 працэнтамі акцый ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь".