Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Жнв 2024

"Гатовы канкурыраваць як роўныя". Рагожнік абмеркаваў з кіраўніцтвам Тульскай вобласці пастаўкі беларускай тэхнікі


Фота з архiва

21 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік наведвае з рабочым візітам Тульскую вобласць, дзе правёў перагаворы з часова выконваючым абавязкі губернатара Дзмітрыем Міляевым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Значная частка перагавораў датычылася пытанняў паставак беларускай пасажырскай тэхнікі. У сувязі з гэтым Аляксандр Рагожнік адзначыў, што ў рамках адзінай прамысловай палітыкі па рашэнні кіраўнікоў дзяржаў зняты ўсе абмежаванні для доступу тавараў на рынкі дзвюх краін. "Сёння гэтых абмежаванняў ужо няма і наша прадукцыя можа прымаць удзел у конкурсах, дзе раней былі пэўныя складанасці", - канстатаваў ён.

Акрамя таго, пасол праінфармаваў, што падпісаны ўказ Прэзідэнта Беларусі, які датычыцца экспартнага крэдытавання прамысловай прадукцыі. Паводле слоў дыпламата, дакументам прадугледжваецца кампенсацыя па крэдытах да трох чвэрцей кошту стаўкі рэфінансавання, а таксама магчымасць прымянення лізінгу да 7 гадоў. У сувязі з гэтым ён звярнуўся да Дзмітрыя Міляева з просьбай паглядзець планы закупак пасажырскага гарадскога транспарту ў Тульскай вобласці на 2025 год з тым, каб беларускія прадпрыемствы маглі паўдзельнічаць у адпаведных конкурсах.

"Мы не прэтэндуем на нейкія эксклюзіўныя ўмовы, мы гатовы як роўныя канкурыраваць з расійскімі вытворцамі. А пад гэтыя пастаўкі, якія могуць быць намі патэнцыяльна выйграны ў роўнай барацьбе, мы гатовы стварыць сэрвісны мультыбрэндавы цэнтр беларускай тэхнікі па самай шырокай наменклатуры, пачынаючы ад трактароў і заканчваючы пасажырскім транспартам", - заявіў пасол.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў розных расійскіх рэгіёнах, дзе беларускі бок удзельнічае ў абнаўленні парку пасажырскай тэхнікі, прымяняюцца розныя падыходы. Напрыклад, у Екацярынбургу дасягнута дамоўленасць не па пастаўках новай тэхнікі, а па мадэрнізацыі існуючага трамвайнага парку з удзелам беларускага боку. Таму пасол прапанаваў прыслаць беларускіх спецыялістаў для ацэнкі стану пасажырскага транспарту ў Тульскай вобласці, каб выбраць зручны механізм. Беларусь таксама гатова пастаўляць у рэгіён тралейбусы з аўтаномным ходам, электробусы і іншыя віды пасажырскай тэхнікі.

У час перагавораў таксама закраналася тэма супрацоўніцтва ў сферы АПК, у тым ліку па пастаўках насення і генетыцы ў жывёлагадоўлі.

Акрамя сустрэчы з часова выконваючым абавязкі губернатара ў пасла Беларусі запланавана ў Тульскай вобласці наведванне шэрага прамысловых прадпрыемстваў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі