Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Крс 2019

Гарантыйны фонд для малога прадпрымальніцтва пачаў працаваць у Беларусі

Гарантыйны фонд для малога прадпрымальніцтва пачаў працаваць у Беларусі

3 красавіка, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Гарантыйны фонд для малога прадпрымальніцтва пачаў працаваць у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі генеральны дырэктар Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Пётр Арушаньянц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы пачынаем рэалізацыю новага для Беларусі механізма фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва, які будзе выяўляцца ў стварэнні і развіцці гарантыйнага фонду або фонду прадастаўлення паручыцельства суб'ектам малога прадпрымальніцтва па крэдытах банкаў. Гэты механізм будзе працаваць на базе Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў нараўне з іншымі інструментамі, якія наш фонд рэалізуе", - сказаў Пётр Арушаньянц.

Укараніць такі механізм, паводле яго слоў, у Беларусі спрабавалі яшчэ ў канцы 1990-х, а таксама ў 2000-х гадах. Тады гэта была ініцыятыва міжнародных арганізацый, камерцыйных банкаў і іншых структур, але яна так і не была рэалізавана.

"На сённяшні момант механізм цалкам запушчаны. У сакавіку мы прынялі ўсе канчатковыя рашэнні па зацвярджэнні лакальных нарматыўных прававых актаў і падпісалі пагадненні з банкамі, праз якія будзе рэалізоўвацца гэты механізм", - адзначыў гендырэктар фонду. Пакуль гэта ААТ "Банк Дабрабыт", ЗАТ "Банк ВТБ" (Беларусь), а таксама ААТ "Белаграпрамбанк", аднак фонд гатовы працаваць з усімі банкамі, якія адпавядаюць пэўным крытэрыям.

Выдаць першыя паручыцельствы плануецца ўжо ў гэтым месяцы. Яны будуць прадастаўляцца па крэдытах банкаў і лізінгах. Пры гэтым размова ідзе толькі аб асноўным доўгу - па працэнтах па крэдытах і штрафных санкцыях гарантыі фонду прадастаўляцца не будуць, удакладніў першы намеснік гендырэктара Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Павел Горбач. "Сума паручыцельства будзе складаць да Br120 тыс. Паручыцельствам Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў будзе пакрывацца да 60 працэнтаў запазычанасці па крэдытным дагаворы альбо кантрактнага кошту па дагаворы лізінгу", - дадаў ён.

Зыходзячы з эканамічных паказчыкаў, якія фонд мае на сёння, на працягу года плануецца прадаставіць паручыцельстваў на суму да Br12 млн. "З улікам таго, што мы будзем пакрываць 60 працэнтаў асноўнага доўгу, дзякуючы нашым паручыцельствам банкі змогуць прадаставіць крэдытаў альбо лізінгаў на суму прыкладна да Br20 млн", - адзначыў Павел Горбач.

Камісійнае ўзнагароджанне гарантыйнага фонду пры прадастаўленні гарантый будзе складаць 1,25 працэнта ад сумы паручыцельства.

Адказваючы на пытанне аб тым, каму будзе аддавацца перавага пры выдачы гарантый, Павел Горбач падкрэсліў: "Мы не вылучалі нейкія пэўныя галіны або віды бізнесу, якім будзе аддавацца прыярытэт. Ва ўсіх ёсць магчымасць скарыстацца гэтым інструментам. Адзінае - мы заклалі загараджальныя бар'еры для ігральнага бізнесу, лізінгавых кампаній, страхавых, а таксама банкаў".

Цяпер фонд разглядае пытанне аб магчымасці прадастаўлення гарантый па крэдытах банкаў, выдадзеных за кошт рэсурсаў Банка развіцця. Таксама пакуль не вырашана пытанне па валютных крэдытах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі