Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Снж 2018

Гандлёвая пляцоўка Узбекскай таварна-сыравіннай біржы адкрылася на БУТБ

Гандлёвая пляцоўка Узбекскай таварна-сыравіннай біржы адкрылася на БУТБ

11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвая пляцоўка Узбекскай рэспубліканскай таварна-сыравіннай біржы (УзРТСБ) адкрылася ў ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" (БУТБ), перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гэта першая гандлёвая пляцоўка замежнай біржы ў Беларусі.

Галоўная мэта праекта - прадаставіць суб'ектам гаспадарання абедзвюх краін спрошчаны доступ да таргоў УзРТСБ і БУТБ. Гэта будзе садзейнічаць росту тавараабароту, а таксама далейшаму развіццю беларуска-ўзбекскіх гандлёва-эканамічных адносін.

Прадугледжваецца, што сумесны праект бірж будзе працаваць і на экспарт, і на імпарт. Так, узбекскія кампаніі змогуць выкарыстоўваць біржавы механізм для выхаду на рынак Беларусі. Для гэтага ва Узбекістане акрэдытаваны брокер БУТБ - ТАА "Глобал Трэйд Груп". Кампанія будзе размяшчаць заяўкі ў гандлёвай сістэме БУТБ ад імя ўзбекскіх таваравытворцаў. У прыватнасці, разглядаецца магчымасць продажу праз біржу баваўнянага валакна і лінта, сухафруктаў і іншых ліквідных узбекскіх тавараў. Зацікаўленасць у прымяненні біржавой пляцоўкі пацвердзілі ўжо беларускія прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці. Як чакаецца, у бліжэйшы час будзе складзены пералік перспектыўных таварных пазіцый для рэалізацыі на біржавой пляцоўцы.

Згодна з заканадаўствам Узбекістана, імпарт сацыяльна значных харчовых тавараў за кошт сродкаў Фонду садзейнічання стабілізацыі цэн ажыццяўляецца толькі праз сістэму адкрытых электронных таргоў УзРТСБ. Таму для ўдзелу ў таргах на ўзбекскай біржы беларускія кампаніі павінны будуць звярнуцца да акрэдытаванага брокера ўзбекскай біржы ў Беларусі (ТАА "Латэмгруп") і размясціць заяўку на продаж. Акрамя забеспячэння доступу на біржавыя таргі "Латэмгруп" будзе займацца пытаннямі арганізацыі разлікаў, лагістыкі і кантролю якасці адгружаных тавараў.

У бягучым годзе бакі плануюць адпрацаваць механізм у тэставым рэжыме, першыя ж таргі адбудуцца ўжо ў 2019 годзе.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў у час урачыстай цырымоніі адкрыцця пляцоўкі адзначыў: "Рыначны механізм павінен мець сваю структуру, і без біржы (і іншых адпаведных элементаў) гэта немагчыма забяспечыць. Я думаю, што адкрыццё гэтай пляцоўкі дасць нам магчымасць у больш поўнай меры выкарыстоўваць магчымасці абедзвюх краін у развіцці гандлёва-эканамічных адносін. А магчымасці ў нас вялікія".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі