16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Дзяніс Мялешкін сустрэўся з прэзідэнтам Гандлёва-прамысловай палаты Томскай вобласці Максімам Костаравым, дзе бакі абмеркавалі планы па развіцці супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БелГПП.
У час сустрэчы разгледжаны планы па далейшым развіцці міжпалацкага ўзаемадзеяння, перспектывы пашырэння супрацоўніцтва прадпрыемстваў Беларусі і Томскай вобласці Расіі ў сферах лясной гаспадаркі, дрэваапрацоўчай прамысловасці, машынабудавання, інфармацыйных тэхналогій, узаемадзеяння навуковых і адукацыйных інстытутаў.
Бакі абмяняліся вопытам работы з прадпрыемствамі-членамі гандлёва-прамысловай палаты, укаранення новых відаў паслуг, запатрабаваных бізнесам.