Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліс 2022

Гандаль і інвестыцыі: якіх вынікаў дасягнула Беларусь у супрацоўніцтве з Кітаем

Гандаль і інвестыцыі: якіх вынікаў дасягнула Беларусь у супрацоўніцтве з Кітаем
Алеся Абраменка. Фота з архіва

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра эканомікі Беларусі Алеся Абраменка расказала аб дасягнутых паказчыках супрацоўніцтва Беларусі і КНР у інтэрв'ю кітайскаму інфармагенцтву Сіньхуа, паведамляе БЕЛТА.

Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая - гэта шлях у тры дзесяцігоддзі, а бягучы год адкрывае новы этап умацавання і пашырэння ўзаемадзеяння дзвюх краін, падкрэсліла Алеся Абраменка. "З пачатку ўстанаўлення дыпадносін тавараабарот вырас больш як у 130 разоў. Агульны аб'ём кітайскіх інвестыцый склаў больш за $2,6 млрд. За 30 гадоў за кошт крэдытных рэсурсаў КНР рэалізавана каля трох дзясяткаў праектаў, аб'ём асвоенай бязвыплатнай тэхніка-эканамічнай дапамогі ўрада КНР перасягнуў паўмільярда долараў", - адзначыла яна.

Цяпер з удзелам кітайскага капіталу рэалізуецца больш за паўсотню праектаў, адпрацоўваецца звыш дзясятка новых бізнес-ініцыятыў у самых розных галінах: прамысловасць, сельская гаспадарка, лагістыка, электронная камерцыя, медыцына, адукацыя. "У рамках бягучага Года рэгіёнаў Беларусі і Кітая мы разлічваем на актывізацыю ўзаемадзеяння абласцей Беларусі і правінцый Кітая, пашырэнне сеткі пабрацімскіх сувязей, рэалізацыю планаў па паглыбленым гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з асобнымі рэгіёнамі Кітая, якое будзе грунтавацца на канструктыўным спалучэнні ідэй і праектаў", - сказала намеснік міністра.

Беларусь удзельнічае ў 5-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту. "Гэта ўнікальная магчымасць умацаваць і пашырыць кантакты ў глабальным маштабе, дастойна прадставіць краіну і яе прадукцыю на міжнароднай арэне, умацаваць свае гандлёвыя пазіцыі. Сёння краіны рэгіёна сутыкаюцца з беспрэцэдэнтнымі выклікамі. Беларусь і Кітай прадаўжаюць імкнуцца да адкрытасці і супрацоўніцтва. Усё большая моц Кітая адкрывае новыя перспектывы для развіцця айчыннай эканомікі. Таму курс на далейшае ўмацаванне ўзаемадзеяння з Кітаем застаецца доўгатэрміновым безумоўным і ўстойлівым прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі", - падкрэсліла Алеся Абраменка.

У мінулым годзе тавараабарот з КНР дасягнуў рэкордных $5,1 млрд. Больш за 160 беларускіх прадпрыемстваў акрэдытаваны і нацэлены на работу на кітайскім рынку. Вядзецца актыўная работа над пагадненнем аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. У стадыі падрыхтоўкі шэраг прарыўных сумесных ініцыятыў, звярнула ўвагу намеснік міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі