7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі выбудавана трохузроўневая сістэма рэагавання на санкцыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час інфармавання прадстаўнікоў сілавога блока па пытаннях ваенна-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Першы ўзровень - у кожным ведамстве створаны свае штабы, якія аператыўна вырашаюць галіновыя задачы. Другі - аператыўна-сітуацыйны штаб пры Савеце Міністраў. За час яго работы выпрацавана і прынята каля 400 рашэнняў. Трэці ўзровень - урадавая камісія па процідзеянні санкцыям. Яна мае шырокія паўнамоцтвы ад кіраўніка дзяржавы і разглядае любыя пытанні, якія звязаны з работай ва ўмовах санкцый", - расказаў ён.
На асабістым кантролі прэм'ер-міністра работа больш як 150 прадпрыемстваў, у рэжыме анлайн кантралюецца фінансавы стан па 15 паказчыках, што характарызуюць эфектыўнасць і ўстойлівасць іх работы.