Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2023

Галоўчанка: тавараабарот паміж Беларуссю і Тамбоўскай вобласцю трэба нарошчваць

Галоўчанка: тавараабарот паміж Беларуссю і Тамбоўскай вобласцю трэба нарошчваць

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот паміж Беларуссю і Тамбоўскай вобласцю трэба нарошчваць. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з кіраўніком Тамбоўскай вобласці Максімам Ягоравым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка адзначыў, што візіты дэлегацый рэгіёнаў РФ - выдатная магчымасць абмеркаваць двухбаковае ўзаемадзеянне, яго стан і перспектывы і вызначыць, у якім напрамку рухацца далей, каб вырашаць актуальныя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця. "Прамы дыялог вельмі карысны, дазваляе адсачыць змяненне сітуацыі і адэкватна рэагаваць на новыя патрэбнасці і магчымасці", - падкрэсліў ён.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што праграма візіту кіраўніка Тамбоўскай вобласці вельмі насычаная. "У праграме шэраг флагманаў беларускага машынабудавання. Гэта адна з візітных картак Беларусі, прадукцыя, якая карыстаецца попытам на тэрыторыі ўсёй Расіі", - сказаў ён.

Таксама кіраўнік беларускага ўрада закрануў тэму тавараабароту з Тамбоўскай вобласцю. "У нас назіраўся рост. Аднак першае паўгоддзе 2023 года не так бліскуча выглядае на фоне вынікаў 2022 года. Трэба прааналізаваць, чаму так атрымалася, высветліць аб'ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Максім Ягораў заявіў, што Тамбоўская вобласць зацікаўлена ў набыцці грузавой, пасажырскай, камунальнай, сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці. "Да канца года плануем для патрэб нашага абласнога цэнтра набыць больш за 30 адзінак дарожных машын, самазвалаў і паглядзець, як яны будуць працаваць у нашым горадзе на вузкіх вуліцах", - дадаў ён. Жывёлагадоўчыя прадпрыемствы вобласці зацікаўлены ў корманарыхтоўчай тэхніцы, кормараздатчыках.

Тамбоўскія прадпрыемствы пастаўляюць у Беларусь прадукты харчавання, фарбавальнікі, пластмасы, вырабы з іх і іншае. У сваю чаргу яны набываюць хімічныя валокны, мінеральнае паліва і многае іншае.

"Паміж нашымі прамысловымі прадпрыемствамі наладжаны цесныя кааперацыйныя ланцужкі ўзаемных паставак прадукцыі. Важна развіваць і новыя напрамкі. Учора частка нашай дэлегацыі наведала НПЦ шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН, былі падпісаны пагадненні. Плануецца сумесны ўдзел у распрацоўцы і ўкараненні найноўшых тэхналогій і рэалізацыі навуковых праграм у сферы БПЛА", - дадаў кіраўнік Тамбоўскай вобласці.

Дзейнічае пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве з Тамбоўскай вобласцю. У бягучым годзе падпісаны новы план мерапрыемстваў на 2023-2024 гады. План плануецца скарэкціраваць з улікам новых дамоўленасцей па выніках візіту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі