Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Кст 2023

Галоўчанка расказаў аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2024 год

Галоўчанка расказаў аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2024 год

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час сустрэчы ў Авальнай зале Дома ўрада з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі па разглядзе праектаў законаў Рэспублікі Беларусь "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год", "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь" расказаў аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2024 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мэтавая задача, на якой грунтуецца прагноз наступнага года, - забеспячэнне ўстойлівых тэмпаў росту эканомікі і росту дабрабыту насельніцтва. Нашы традыцыйныя базавыя рэчы. Нагадаю, указам Прэзідэнта (на 2024 год. - Заўвага БЕЛТА) ужо ўстаноўлены адпаведныя параметры перад урадам: рост валавога унутранага прадукту - 103,8 працэнта, рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва - 103,5 працэнта, інвестыцыі ў асноўны капітал - 103,9 працэнта, рост экспарту тавараў і паслуг - 107,6 працэнта", - расказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, гэтыя паказчыкі вызначаны як выніковыя ва ўмовах мабілізацыі рэсурсаў і фарміравання эканомікі развіцця ва ўмовах санкцыйнага націску. "Яны прыняты за аснову і пры фарміраванні праекта бюджэту і асноўных паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Прагназуемы ўзровень эканамічнага росту перасягае сярэднія тэмпы развіцця сусветнай эканомікі, а таксама чаканы рост ВУП асноўнага гандлёва-эканамічнага партнёра - Расійскай Федэрацыі", - дапоўніў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі