Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліс 2020

Галоўчанка расказаў аб асаблівасцях праекта праграмы па развіцці электратранспарту на 2021-2025 гады

Галоўчанка расказаў аб асаблівасцях праекта праграмы па развіцці электратранспарту на 2021-2025 гады
Раман Галоўчанка падчас наведвання прадпрыемства

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў аб асаблівасцях праекта праграмы па развіцці электратранспарту на 2021-2025 гады пры наведванні ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка ўрада, адным з ключавых напрамкаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на будучую пяцігодку з'яўляецца электраіндустрыя і электратранспарт. "Тэма вельмі жывая, яна хутка развіваецца. Мы бачым, якія тэндэнцыі ў развіцці электратранспарту ў свеце, таму вельмі важна, як кажуць, зверыць гадзіннікі і нічога не ўпусціць. Я прыняў рашэнне на базе "Белкамунмаш" правесці асобнае пасяджэнне, пасля якога высветлілася, што распрацоўшчыкамі былі ўлічаны не ўсе пытанні. І цяпер неабходна будзе аператыўна прыняць меры, каб істотна перапрацаваць праект праграмы. Паставіў задачу зрабіць яе абсалютна ўзаемаўвязанай па ўсіх кампанентах", - сказаў Раман Галоўчанка.

Размова ідзе аб тым, што вытворча-тэхналагічныя працэсы важна ўвязаць з развіццём зараднай інфраструктуры. Павелічэнне колькасці зарадных станцый прадугледжвае ўдасканаленне сістэмы энергазабеспячэння гарадской гаспадаркі. Усё гэта трэба ўвязаць з мерамі, якія садзейнічаюць больш актыўнаму ўкараненню электратранспарту, выкарыстанню яго не толькі фізічнымі асобамі, але і ў камерцыйных мэтах. "Па шэрагу гэтых напрамкаў распрацоўшчыкі недзе ўпусцілі ўзаемасувязі, таму мы падрабязна абмяркоўвалі, як правільна звязаць паміж сабой усе кампаненты для таго, каб была дакладная, стройная, зразумелая сістэма", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Дзякуючы такой сістэме, напрыклад, распрацоўшчыкі інфраструктуры маглі б ведаць, колькі будзе куплена электратранспарту для патрэб гарадоў. А ўжо энергетыкі ведалі б, колькі неабходна стварыць дадатковай магутнасці. "Мы знайшлі разуменне па многіх пытаннях, задачы пастаўлены. У час, які застаўся да канца года, гэта праграма павінна быць сфарміравана", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Праект дзяржаўнай праграмы па развіцці электратранспарту на 2021-2025 гады павінен быць завершаны да 1 студзеня 2021 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі