Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Ліс 2023

Галоўчанка: макраэканамічныя паказчыкі пацвярджаюць выхад Беларусі і РФ на траекторыю ўстойлівага росту

Галоўчанка: макраэканамічныя паказчыкі пацвярджаюць выхад Беларусі і РФ на траекторыю ўстойлівага росту

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Макраэканамічныя паказчыкі Расіі і Беларусі пацвярджаюць выхад дзвюх краін на траекторыю ўстойлівага росту. Аб гэтым сказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Макраэканамічныя паказчыкі Расіі і Беларусі пацвярджаюць выхад дзвюх краін на траекторыю ўстойлівага росту. На пашырэнне беларуска-расійскага стратэгічнага супрацоўніцтва нацэлены ўсе галіны ўлады дзвюх краін", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, пад кіраўніцтвам урада забяспечваецца сістэмнае ўзаемадзеянне паміж профільнымі і галіновымі органамі. "Рэалізуюцца сумесныя праграмы, інтэграцыйныя інвестыцыйныя праекты. Ужо зацверджаны 23 пашпарты такіх праектаў. Выпрацоўваецца механізм узаемнага пацвярджэння выканання тэхналагічных аперацый і верыфікацый, рэалізуюцца мерапрыемствы, накіраваныя на стымуляванне развіцця вытворчасці і продажаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Толькі ў бягучым годзе сумесныя зборачныя вытворчасці сельгастэхнікі створаны ў Краснадарскім краі, Новасібірскай вобласці, Татарстане. У Башкортастане адкрыты новы завод па выпуску зернесушыльных комплексаў з удзелам беларускага вытворцы. У Краснадарскім краі пачата зборка камбайнаў, збожжавозаў на базе шасі Мінскага аўтазавода. Стартавала будаўніцтва мультыбрэндавага гандлёвага сэрвіснага цэнтра Беларусі па продажах, абслугоўванні і рамонце беларускай тэхнікі. Пашыраюцца сеткі магазінаў, якія рэалізуюць у Расіі беларускае адзенне, абутак, мэблю, прадукты харчавання і іншую прадукцыю", - расказаў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі