Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2024

Галоўчанка: беларускі экспарт у Астраханскую вобласць расце

Галоўчанка: беларускі экспарт у Астраханскую вобласць расце

31 студзеня, Астрахань /Кар. БЕЛТА/. Беларускі экспарт у Астраханскую вобласць расце. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы канстатуем рост беларускага экспарту ў ваш рэгіён па выніках 2022 года. Ёсць рост і ў 2023 годзе нават на фоне дасягнутай высокай базы 2022-га - за студзень-лістапад 2023-га прыбавілі больш за 6 працэнтаў. Адкрыццё гандлёва-сэрвіснага цэнтра ў Астрахані дало вынік, у прыватнасці пастаўкі трактароў у рэгіён павялічыліся больш як у два разы. Лічу, што мы павінны на базе гэтага аб'екта развіваць розныя напрамкі паставак, у тым ліку сельскагаспадарчай тэхнікі", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што на сустрэчы трэба разгледзець і праблемныя кропкі, адна з якіх - некаторае скарачэнне паставак з Астраханскай вобласці ў Беларусь, прааналізаваць прычыны і прыняць меры. Таксама, на думку прэм'ер-міністра Беларусі, трэба актывізаваць супрацоўніцтва ў будаўніцтве і аграпрамысловым комплексе. "І там, і там ёсць вельмі сур’ёзныя перспектывы, але пакуль яны не ўвасобіліся ў рэалізацыі сумесных сур’ёзных праектаў. Трэба абмеркаваць, што неабходна зрабіць, каб выйсці на рэзультат", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.

Ігар Бабушкін у сваю чаргу адзначыў, што для Астраханскай вобласці Беларусь з'яўляецца важнейшым, стратэгічным партнёрам. "Радуе, што нашы сустрэчы маюць рэгулярны і прадукцыйны характар. Дзякуючы наладжанай сумеснай рабоце гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя сувязі паспяхова развіваюцца. Ёсць чарговыя поспехі па рэалізацыі дарожнай карты з Беларуссю, але ёсць і над чым папрацаваць", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі