Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Чэр 2022

Галоўчанка: Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі тэхнікі ў Курскую вобласць

Галоўчанка: Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі тэхнікі ў Курскую вобласць

9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі тэхнікі ў Курскую вобласць. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Раманам Старавойтам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Прадстаўнікі расійскіх рэгіёнаў інтэнсіўна наведваюць Беларусь апошнім часам, чаму мы вельмі рады. Тавараабарот з Курскай вобласцю расце ўстойліва, у тым ліку ў бягучым годзе. Гэта зачын на будучыню, але наш патэнцыял значна вышэйшы. Да таго ж знешнія абставіны нас падштурхоўваюць да яго развіцця. Упэўнены, што візіт вашай дэлегацыі паслужыць тым штуршком, які выведзе гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва на новы ўзровень", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што ў цяперашніх умовах важны кааперацыйныя праекты, імпартазамяшчэнне, гэтыя напрамкі трэба развіваць. "Беларусь - індустрыяльна развітая краіна, таму мы заўсёды пачынаем з пытанняў узаемадзеяння ў прамысловай сферы і вытворчай кааперацыі. Вы змаглі наведаць некалькі вядучых беларускіх прадпрыемстваў. Разлічваем, што вы для сябе зрабілі пэўныя заметкі і мы зможам павялічыць пастаўкі ў ваш рэгіён запатрабаванай прадукцыі. Спадзяёмся, што беларускія вытворцы знойдуць сваё месца і ў вашай праграме развіцця электратранспарту", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Яшчэ адзін важны напрамак - будаўнічая галіна. "Патэнцыял у гэтай сферы ёсць, усё залежыць толькі ад вашай гатоўнасці задзейнічаць беларускія домабудаўнічыя арганізацыі", - звярнуў увагу кіраўнік беларускага ўрада. Беларускі бок гатовы ўдзельнічаць і ў рамонце дарог і збудаванняў, пастаўляць дарожна-будаўнічую тэхніку.

Перспектыўнае і супрацоўніцтва ў сферы АПК. Дэлегацыя Курскай вобласці наведала міжнародную спецыялізаваную выстаўку "Белагра", дзе прадстаўлены патэнцыял Беларусі ў названай сферы. "Гэта двухбаковы рух. Вы ўбачылі, што мы можам. Мы ў сваю чаргу гатовы выкарыстоўваць напрацоўкі і вопыт Курскай вобласці", - дадаў Раман Галоўчанка.

"Мы ўважліва вывучылі стратэгію развіцця Курскай вобласці да 2030 года. Вы паставілі сабе высокую планку. Мы па меры магчымасцей гатовы ўнесці пасільны ўклад у гэту добрую справу", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Беларускі экспарт у Курскую вобласць у 2021 годзе склаў $97,7 млн і павялічыўся ў параўнанні з 2020-м на 9,4 працэнта. У структуры беларускага экспарту пераважаюць пастаўкі спецыфічных тавараў, катлоў цэнтральнага ацяплення, пліт, лістоў, плёнкі з пластмас, комплексных сінтэтычных ніцей, адходаў, утвораных пры атрыманні алеяў, інсектыцыдаў і гербіцыдаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі