Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Сак 2023

Галоўчанка: Беларусь і Расія выпрацавалі меры стратэгічнага значэння ў адказ на заходнія санкцыі

Галоўчанка: Беларусь і Расія выпрацавалі меры стратэгічнага значэння ў адказ на заходнія санкцыі

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія выпрацавалі скаардынаваныя меры стратэгічнага значэння ў адказ на заходнія санкцыі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка адзначыў, што гэта першае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў новых геапалітычных умовах. "Гэтыя ўмовы звязаны з беспрэцэдэнтна жорсткімі і незаконнымі мерамі знешняга націску на нашы краіны. Насуперак намерам асобных заходніх палітыкаў нас не накрылі хвалі эканамічных крызісаў. Забяспечаны макраэканамічная стабільнасць і фінансавая ўстойлівасць эканомік Беларусі і Расіі", - заявіў кіраўнік беларускага ўрада.

Ён дадаў, што прамысловыя прадпрыемствы функцыянуюць у штатным рэжыме, нарошчваючы аб'ёмы вытворчасці і фарсіруючы імпартазамяшчальныя працэсы. "У адказ на заходнія санкцыі мы выпрацавалі скаардынаваныя меры стратэгічнага значэння, накіраваныя перш за ўсё на ўмацаванне патэнцыялу Беларусі і Расіі, а таксама далейшае развіццё Саюзнай дзяржавы. Сярод іх - прынцыповае рашэнне аб разліках у расійскіх рублях, зацвярджэнне формы цэнаўтварэння на энерганосьбіты, узгадненне перспектыўных імпартазамяшчальных праектаў, падпісанне шэрага фундаментальных пагадненняў, у тым ліку аб перавалцы нафтапрадуктаў і знешнегандлёвых грузаў, суднаходстве, супрацоўніцтве ў галіне мікраэлектронікі", - канстатаваў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі