Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліп 2023

Галоўчанка: Беларусі і Кемераўскай вобласці трэба інтэнсіфікаваць гандлёва-эканамічныя сувязі

Галоўчанка: Беларусі і Кемераўскай вобласці трэба інтэнсіфікаваць гандлёва-эканамічныя сувязі

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Кемераўскай вобласці трэба інтэнсіфікаваць гандлёва-эканамічныя сувязі. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Кемераўскай вобласці Сяргеем Цывілёвым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы літаральна нядаўна вярнуліся са Свярдлоўскай вобласці, дзе Беларусь удзельнічала ў выстаўцы ІНАПРАМ, і прадаўжаем нашы актыўныя кантакты з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Кемераўская вобласць - Кузбас з'яўляецца вельмі важным партнёрам для нас. У мінулым годзе мы папрацавалі практычна на $600 млн. База вельмі высокая, у гэтым годзе пакуль тэмпы складваюцца ніжэйшыя", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён адзначыў, што прадпрыемствы Кемераўскай вобласці - адзін з буйнейшых спажыўцоў самазвалаў БЕЛАЗ. У гэтыя дні дэлегацыя Мінпрама Беларусі на чале з міністрам наведвае расійскі рэгіён. "Думаю, сёння мы абмяркуем шляхі, як можна інтэнсіфікаваць нашы гандлёва-эканамічныя сувязі, і дадзім адпаведныя даручэнні", - дадаў прэм'ер-міністр.

На думку губернатара Кемераўскай вобласці, неабходна скласці больш дэталёвы план дзеянняў - дарожную карту па супрацоўніцтве з Беларуссю. "Але я тут на пасадзе не толькі губернатара Кузбаса, але і кіраўніка "Сібірскага пагаднення". Стратэгія развіцця Сібіры фарміруецца так, каб яна давала эфект і для краіны, і для ўсіх суб'ектаў. Гэта багаты рэгіён з вельмі вялікім патэнцыялам. Думаю, што нам з вамі трэба весці работу па ўсёй Сібірскай федэральнай акрузе", - звярнуў увагу Сяргей Цывілёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі