Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Ліп 2024

Галоўчанка: аднаўляецца зборка беларускіх трактароў на Кубе

Галоўчанка: аднаўляецца зборка беларускіх трактароў на Кубе

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Кубе аднаўляецца зборка беларускіх трактароў. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Кубы Мануэлем Марэра Крусам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Са свайго боку мы гатовы прадаўжаць пастаўкі на Кубу сухога малака, машынабудаўнічай прадукцыі, запасных частак і іншых запатрабаваных тавараў. Вельмі важна, што мы змаглі дамовіцца адносна аднаўлення вытворчасці на Кубе беларускіх трактароў. У час вашага візіту ў Беларусь у лістападзе 2023 года мы дамовіліся падпісаць дарожную карту па аднаўленні такой вытворчасці. І гэта дамоўленасць была рэалізавана. Акрамя таго, падпісаны першыя кантракты на пастаўку трактаракамплектаў на кубінскія прадпрыемствы. Вельмі разлічваем на поспех гэтага праекта", - сказаў Раман Галоўчанка.

Вялікую цікавасць у Беларусі выклікае супрацоўніцтва з Кубай у медыцынскай сферы. "У нас працяглы час рэалізуецца праект па вытворчасці лекавых сродкаў кубінскай кампаніі на тэрыторыі Беларусі. Але мы хочам паглыблення лакалізацыі вытворчасці гэтых прэпаратаў і трансферу адпаведных тэхналогій. Такія абмеркаванні вядуцца паміж Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і вытворцам. Прашу ўрад Кубы аказаць падтрымку ў гэтым пытанні", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.

Практычна на фінішнай прамой знаходзіцца стварэнне сумеснага фармацэўтычнага прадпрыемства паміж беларускім "Акадэмфармам" і кубінскай кампаніяй.

"Акрамя нашай традыцыйнай цікавасці да медыцынскіх прэпаратаў - дарэчы, нядаўна ў Беларусі завяршылася рэгістрацыя аднаго з інавацыйных кубінскіх анкалагічных прэпаратаў - нас цікавяць пастаўкі рому, какававых зярнят, кавы, пюрэ з фруктаў і іншыя пазіцыі. Мы гатовы абмяркоўваць гэтыя тэмы і пры дасягненні дамоўленасцей па цане і якасці ўключаць іх у нашу тавараабменную схему", - адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.

"Мы цэнім асаблівыя адносіны з братэрскай Кубай і гатовы развіваць іх па ўсім спектры двухбаковага супрацоўніцтва", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі