18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Казахстана Аскарам Маміным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Прэм'ер-міністры абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў, а таксама рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Рамана Галоўчанкі ў Казахстан у чэрвені бягучага года.