Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Чэр 2015

Гагаузія пашырыць гандаль з Беларуссю

16 чэрвеня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Гагаузская аўтаномія, размешчаная на поўдні Малдовы, пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў выканкаме Гагаузіі.

Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты ў ходзе афіцыйнага візіту ў Беларусь гагаузскай дэлегацыі, якую ўзначальваў першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта аўтаномна-тэрытарыяльнага ўтварэння Гагаузія Вадзім Чэбан. У ходзе візіту была праведзена сустрэча з намеснікам старшыні Мінскага абласнога Выканкама Алегам Плаўскім.

Дэлегацыя Гагаузіі таксама азнаёміліся з дзейнасцю шэрага профільных прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі Мінскай вобласці: холдынга "Амкадор", агракамбіната "Дзяржынскі", прадпрыемства "Белспажыўсаюз". Пры наведванні гэтых прадпрыемстваў абмяркоўваліся пытанні і былі дасягнуты некаторыя дамоўленасці аб супрацоўніцтве ў галіне АПК, эканомікі, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі.

У выніку сустрэч і перагавораў бакі дамовіліся аб стварэнні сумеснай рабочай групы ў мэтах далейшай падрыхтоўкі праекта пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве паміж выканкамам АТУ Гагаузія і Мінскім абласным выканаўчым камітэтам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі