22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Французскі рэгіён Мідзі-Пірэнеі зацікаўлены ў пашырэнні дзелавых кантактаў з Беларуссю. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з прэфектам (прадстаўніком Прэзідэнта Францыі) рэгіёна Мідзі-Пірэнеі Паскалем Маілосам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы абмеркаваны пытанні пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і рэгіёнам Мідзі-Пірэнеі. Прэфект рэгіёна адзначыў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва рэгіянальных кампаній з Беларуссю.
У Гандлёва-прамысловай палаце рэгіёна Мідзі-Пірэнеі пасольства правяло прэзентацыю магчымасцей гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Беларуссю. У арганізацыі мерапрыемства прыняла ўдзел асацыяцыя "Беларусь - Мідзі-Пірэнеі". Павел Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі французскіх кампаній, якія выказваюць інтарэс да развіцця ўзаемадзеяння з Беларуссю і рэалізацыі інвестпраектаў.
У прэс-службе таксама паведамілі, што ў Тулузе адбылося адкрыццё выстаўкі фатаграфій французскага фатографа Франка Брудзьё, прысвечанай Брэсту і Брэсцкай крэпасці. Выстаўка арганізавана асацыяцыяй "Беларусь - Мідзі-Пірэнеі".