Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Сак 2024

Форум "ТІБО-2024" у Мінску пераносіцца

Форум
Фота Мінсувязі

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адпаведнасці з распараджэннем прэм'ер-міністра ад 7 сакавіка 2024 года нумар 56р, тэрміны правядзення Міжнароднага форуму "ТІБО-2024" змяніліся на 5-8 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

"Мы ўпэўнены, што гэта змяненне дасць магчымасць нам яшчэ лепш падрыхтавацца да правядзення гэтай важнай падзеі, і мы зможам арганізаваць яе на вышэйшым узроўні", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Форум ТІБО з'яўляецца адным з буйнейшых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Ён збірае разам прадстаўнікоў навукі, бізнесу і дзяржаўных структур з розных краін свету, каб абмеркаваць актуальныя пытанні і падзяліцца вопытам.

Раней планавалася, што мерапрыемства пройдзе 21-24 мая 2024 года.

Арганізацыйны камітэт "ТІБО-2024" быў створаны ў канцы мінулага года. На яго ўскладзены абавязкі па распрацоўцы і зацвярджэнні канцэпцыі форуму "ТІБО", забеспячэнні скаардынаванай работы па своечасовым і якасным фарміраванні экспазіцыі, падрыхтоўцы і правядзенні праграмы дзелавых мерапрыемстваў форуму, а таксама па падрыхтоўцы па выніках форуму справаздачы аб выніках яго правядзення. Нядаўна камітэт вызначыў асноўныя тэматычныя напрамкі работы форуму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі