Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2016

Форум супрацоўніцтва рэгулятараў вызначыў прыярытэты дапамогі Беларусі ў рэалізацыі ядзернай праграмы

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форум супрацоўніцтва рэгулятараў (RCF) вызначыў прыярытэты дапамогі Беларусі ў рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы. Аб гэтым ішла размова ў час візіту ў Беларусь дэлегацыі RCF, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле камунікацый і грамадскай інфармацыі Дзяржатамнагляду.

На рабочай сустрэчы ў Дзяржатамнаглядзе абмяркоўвалася развіццё рэгулюючай інфраструктуры ў Беларусі ў кантэксце рэалізацыі першай ядзернай энергетычнай праграмы, напрамкі і прыярытэты аказання падтрымкі беларускаму рэгулюючаму органу з боку RCF.

Начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская падзякавала RCF за пастаянную ўвагу да беларускага рэгулюючага органа, адзначыла паспяховыя мерапрыемствы арганізацыі для Беларусі. Старшыня RCF Жан-Люк Ляшом падкрэсліў, што такая ўвага да краіны не выпадковая. З усіх атрымальнікаў падтрымкі RCF менавіта Беларусь знаходзіцца ў актыўнай фазе ўзвядзення АЭС, тым часам як іншыя краіны толькі рыхтуюцца да гэтага.

Беларускі бок таксама праінфармаваў дэлегацыю RCF аб прагрэсе ў развіцці інфраструктуры ядзернага рэгулявання ў Беларусі. Прадстаўнікі Форуму супрацоўніцтва рэгулятараў расказалі пра бягучую дзейнасць RCF па ўзмацненні актыўнасці і каардынацыі падтрымкі. Бакі абмеркавалі павышэнне эфектыўнасці, дзейснасці і каардынацыі падтрымкі, што аказваецца Дзяржатамнагляду, вызначылі перспектыўныя мерапрыемствы для актуалізацыі плана дзеянняў RCF для Беларусі.

Форум супрацоўніцтва рэгулятараў утвораны ў 2010 годзе ў адказ на запыт краін - членаў МАГАТЭ аб стварэнні пляцоўкі для каардынацыі дапамогі з боку краін з развітой ядзернай энергетыкай дзяржавам, якія плануюць або пачынаюць свае ядзерныя праграмы. RCF аб'ядноўвае 26 краін. Беларусь далучылася да RCF у 2012 годзе і з'яўляецца адной з краін-атрымальнікаў падтрымкі нараўне з В'етнамам, Іарданіяй і Польшчай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі