Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Жнв 2024

Форум "Армія-2024": сума падпісаных Беларуссю кантрактаў перавышае $100 млн

Форум

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час Х Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму "Армія-2024" у падмаскоўным кангрэсна-выставачным цэнтры "Патрыёт" беларускія збройнікі падпісалі кантракты больш як на $100 млн, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржкамваенпраме.

Праведзены форум для беларускай абаронкі стаў плённай і эфектыўнай пляцоўкай дзелавога ўзаемадзеяння - кіраўнікі прадпрыемстваў зброевай галіны правялі больш за 200 перагавораў. У час сустрэч старшыні Дзяржкамваенпрама Беларусі Дзмітрыя Пантуса з калегамі з іншых краін абмяркоўваліся магчымасці пашырэння кааперацыйных сувязей, ход рэалізацыі сумесных праектаў, устаноўлены дзелавыя кантакты з мэтай наладжвання перспектыўнага ўзаемадзеяння.

Беларускія збройнікі прадставілі гасцям выставачнага форуму звыш 150 узораў сваёй высокатэхналагічнай прадукцыі і атрымалі дыплом у намінацыі "За нацыянальную экспазіцыю форуму" нараўне з прадстаўнікамі Ірана, Кітая і Індыі. Усе намінанты - паўнапраўныя члены Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, яны з'яўляюцца праціўнікамі монапалярнага свету, прыхільнікамі раўнапраўнага развіцця і ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, аб'яднаны стэнд, на якім дэманстравалі сваю прадукцыю большасць арганізацый, што прадстаўлялі Беларусь, удастоены прызавога Кубка арганізатараў выставачнага мерапрыемства.

У Дзяржкамваенпраме гэтыя вынікі лічаць папярэднімі, таму што для рэалізацыі дасягнутага давядзецца прыкласці яшчэ шмат сіл і працы. Для Беларусі і Расіі, для Саюзнай дзяржавы форум "Армія-2024" стаў значным крокам да набыцця тэхналагічнага суверэнітэту, падкрэслілі ў ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі