Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Кст 2017

Фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў знізіў стаўку па пазыках для малога бізнесу да 7 працэнтаў

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў аб'явіў аб зніжэнні з 1 кастрычніка працэнтнай стаўкі па пазыках і дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) для бізнесу да 7 працэнтаў гадавых, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайце Мінэканомікі.

Пад такія ўмовы фонд гатовы прадаставіць грошы малому бізнесу пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, якія адначасова прадугледжваюць стварэнне, развіццё або пашырэнне вытворчасці экспартаарыентаванай або імпартазамяшчальнай прадукцыі (тавараў, работ, паслуг) і стварэнне новых рабочых месц.

Для астатніх праектаў, якія прэтэндуюць на фінансаванне, працэнтная стаўка за карыстанне фінансавымі рэсурсамі фонду ўстаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі.

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў ажыццяўляе сваю дзейнасць на працягу 25 гадоў, аказваючы дзяржаўную фінансавую падтрымку суб'ектам малога прадпрымальніцтва, за кошт сродкаў, прадугледжаных у розных дзяржпраграмах.

Фінансавая падтрымка суб'ектам прадпрымальніцтва прадастаўляецца ў форме пазыкі на тэрмін да 5 гадоў і фінансавай арэнды (лізінгу) тэрмінам ад 1 года да 5 гадоў. Паслугамі фонду могуць скарыстацца суб'екты малога прадпрымальніцтва: індывідуальныя прадпрымальнікі, мікраарганізацыі (да 15 чалавек) і малыя арганізацыі (ад 16 да 100 чалавек). Памер пазыкі (лізінгу) складае суму да Br184 тыс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі