21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні "В", прагноз "стабільны", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.
Fitch адзначыла бездакорную плацежную дысцыпліну суверэна, а таксама ўмацаванне макраэканамічнай стабільнасці ў краіне, значны ўклад у якое ўнёс збалансаваны характар макраэканамічнай палітыкі.
Агенцтва таксама пацвердзіла рэйтынг еўрааблігацый Беларусі на ўзроўні "В".