17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя крэдытныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валютах на ўзроўні В, прагноз стабільны, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
Агенцтва адзначыла ўмацаванне макраэканамічнай стабільнасці ў краіне, рост золатавалютных рэзерваў і паказчыкаў даходу на душу насельніцтва, а таксама дадатную дынаміку пагашэння запазычанасці Рэспублікі Беларусь.
Рэйтынг еўрааблігацый Беларусі таксам пацверджаны на ўзроўні В.