18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла крэдытны рэйтынг Банка развіцця на ўзроўні В, перагледзеўшы прагноз па ім са стабільнага на негатыўны ўслед за аналагічным дзеяннем адносна суверэннага крэдытнага рэйтынгу Рэспублікі Беларусь, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт банка.
Верагоднасць падтрымкі банка з боку дзяржавы, на думку экспертаў Fitch Ratings, застаецца высокай з прычыны асаблівай ролі Банка развіцця ў вырашэнні шэрага значных сацыяльна-эканамічных задач і наяўнасці субсідыярнай адказнасці ўрада па абавязацельствах банка.
Аналітыкі таксама адзначылі, што Банк развіцця дзякуючы доўгатэрміноваму характару яго абавязацельстваў не падвержаны істотным рызыкам ліквіднасці ў кароткатэрміновай перспектыве.