Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Жнв 2015

Fitch пацвердзіла доўгатэрміновыя рэйтынгі Беларусбанка, Белінвестбанка і БРРБ на ўзроўні "B-" са стабільным прагнозам

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта Беларусбанка, Белінвестбанка і Банка развіцця Рэспублікі Беларусь (БРРБ) на ўзроўні "В-" са стабільным прагнозам. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце агенцтва.

У паведамленні ўдакладняецца, што доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта Беларусбанка, Белінвестбанка і БРРБ адлюстроўваюць чаканні Fitch па падтрымцы, якую гэтыя банкі могуць атрымаць ад улад Беларусі ў выпадку неабходнасці. Гэта меркаванне бярэ пад увагу той факт, што банкі знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы (праз Дзяржкаммаёмасць у выпадку Беларусбанка і Белінвестбанка або праз Савет Міністраў у выпадку БРРБ) і кантроль з боку ўрада.

Таксама была ўлічана высокая значнасць гэтых банкаў для банкаўскай сістэмы краіны (больш высокая ў Беларусбанка, які займае рыначныя долі ў памеры 33 працэнтаў па велічыні актываў і 70 працэнтаў па рознічных дэпазітах), іх роля ў праводзімай палітыцы і гісторыя атрымання падтрымкі да гэтага часу.

Рэйтынгі ўстойлівасці Беларусбанка і Белінвестбанка пацверджаны на ўзроўні "b-". Fitch не прысвойвала такі рэйтынг БРРБ з-за асаблівага статусу банка для арганізацыі развіцця і цеснай сувязі з суверэннай рызыкай.

Fitch Ratings Inc. - амерыканская карпарацыя, якая разам са Standard & Poor’s і Moody's уваходзіць у "вялікую тройку" міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі