Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Ліс 2015

Есін: Беларусь зацікаўлена ў нямецкіх інвестарах у сферы аўтамабілебудавання і хімічнай галіны

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў нямецкіх інвестарах у сферы аўтамабілебудавання і хімічнай галіны. Аб гэтым заявіў сёння намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Руслан Есін у час 8-га Дня нямецкай эканомікі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь зацікаўлена ў тым, каб інвестары з Германіі прыйшлі ў першую чаргу ў тыя сферы, у якіх яны з'яўляюцца прызнанымі лідарамі. Гэта машына- і аўтамабілебудаванне, хімічная і нафтахімічная галіны, энергетыка, сфера высокіх тэхналогій, фармацэўтыка", - растлумачыў Руслан Есін.

Ён таксама звярнуў увагу, што ў Беларусі зарэгістраваны 333 прадпрыемствы, створаныя з удзелам нямецкага капіталу. На тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць 77 прадстаўніцтваў нямецкіх кампаній.

У сваю чаргу пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар адзначыў, што беларуска-нямецкае эканамічнае партнёрства не адпавядае існуючаму патэнцыялу. "Сёння двухбаковы гандаль значна знізіўся. Нямецкія эканамічныя саюзы выказваюць жаданне, каб палепшыліся інвестыцыйныя ўмовы: маецца на ўвазе, напрыклад, падаткаабкладанне, пытанні рынку працы і сацыяльнага забеспячэння. Гэта, вядома, не супярэчыць прызнанню таго, што ў вашай краіне прысутнічае салідная інфраструктура, высокі ўзровень падрыхтоўкі асоб наёмнай працы, а таксама параўнальна нізкія выдаткі на аплату працы", - сказаў Петэр Дэтмар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі