Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліс 2018

ЕС гатовы аказваць Беларусі падтрымку па развіцці прыватнага сектара эканомікі

ЕС гатовы аказваць Беларусі падтрымку па развіцці прыватнага сектара эканомікі

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз гатовы аказваць Беларусі дапамогу ў развіцці прыватнага сектара эканомікі. Аб гэтым заявіла сёння журналістам на палях "Кастрычніцкага эканамічнага форуму" (KEF-2018) кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы падтрымліваць (Беларусь. - Заўвага БЕЛТА) у тых сферах, якія краіна сама вызначыць, у прыватнасці ў плане развіцця прыватнага сектара", - сказала Андрэа Віктарын. Паводле яе слоў, у гэтым напрамку ЕС ужо робіцца даволі шмат. У супрацоўніцтве з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі распрацавана дарожная карта падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. На думку Андрэа Віктарын, трэба сканцэнтравацца менавіта на развіцці прыватнага сектара, паколькі ён з'яўляецца своеасаблівым фундаментам эканомікі. "Акрамя таго, мы лічым, неабходна актывізаваць развіццё рэгіёнаў", - дадала кіраўнік прадстаўніцтва ЕС.

У час дыскусіі Андрэа Віктарын выказалася аб падыходах у прыцягненні замежных інвестыцый. Яна лічыць важным займацца вывучэннем інтарэсаў інвестараў. "Мы са свайго боку гатовы падтрымліваць Беларусь з дапамогай фонду структурных рэформ, а таксама гатовы дзяліцца ўласным вопытам праз праект "Твінінг", - адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС. - Я вельмі рада, што ў нас цяпер запушчаны праект з Нацыянальным банкам, у якім удзельнічае кансорцыум з Польшчы, Германіі і Літвы".

Акрамя таго, паводле слоў Андрэа Віктарын, у Беларусі працуюць два праекты пры падтрымцы Еўрапейскага саюза па стымуляванні і развіцці прыватнага сектара.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі