Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2019

ЕС і Група Сусветнага банка рэалізуюць праекты на 8,8 млн еўра для прыватнага сектара Беларусі

ЕС і Група Сусветнага банка рэалізуюць праекты на 8,8 млн еўра для прыватнага сектара Беларусі

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі саюз і Група Сусветнага банка прэзентавалі два новыя праекты на 8,8 млн еўра для падтрымкі прыватнага сектара, іх асноўная мэта - паляпшэнне ўмоў для вядзення бізнесу і садзейнічанне развіццю прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма тэхнічнай дапамогі ў памеры 4,8 млн еўра, якая фінансуецца Еўрасаюзам і рэалізуецца Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, накіравана на стымуляванне развіцця прыватнага сектара ў Беларусі. Згодна з гэтым праектам Сусветны банк будзе аказваць кансультацыйную дапамогу ў такіх сферах, як развіццё малога і сярэдняга бізнесу, прыцягненне інвестыцый, а таксама пры падрыхтоўцы сістэмы беспапяровага гандлю.

Як растлумачыў кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер, СБ будзе кансультаваць у тым ліку па пытаннях прыцягнення прыватных інвестыцый для фінансавання інфраструктуры (дзяржаўна-прыватнае партнёрства). Ён канстатаваў паляпшэнні ў дзяржаўнай палітыцы па падтрымцы бізнесу ў Беларусі, узрастаючае разуменне яго запатрабаванняў, пастаянную ўвагу ўлад да паляпшэння бізнес-індыкатараў і развіцця сектара ІКТ, разам з тым застаюцца пытанні, вырашэнне якіх патрабуе дадатковых намаганняў з боку ўлад.

Намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч адзначыў, што сумесныя праекты з ЕС і Групай Сусветнага банка адпавядаюць мэтам устойлівага эканамічнага росту ў Беларусі. Адзін з ключавых напрамкаў - развіццё прыватнага сектара і пашырэнне інвестыцыйнай дзейнасці. Прыватны сектар можа быць рэальным драйверам росту эканомікі, лічыць Дзмітрый Ярашэвіч.

Новая праграма Міжнароднай фінансавай карпарацыі будзе арыентавана на ўмацаванне беларускага заканадаўства ў галіне канкурэнцыі, укараненне прынцыпаў канкурэнцыі ў рэгулятыўныя рэформы, накіраваныя на развіццё прыватнага сектара. Беларусі дапамогуць скласці дарожную карту для распрацоўкі нарматыўных палажэнняў для развіцця канкурэнцыі.

Абодва праекты ў доўгатэрміновай перспектыве накіраваны на тое, каб эканамічная палітыка і практыка садзейнічалі прыцягненню прамых інвестыцый, развіццю рынку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі