Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Ліс 2023

Электронныя сэрвісы БУТБ прадстаўлены на выстаўцы імпарту ў Шанхаі

Электронныя сэрвісы БУТБ прадстаўлены на выстаўцы імпарту ў Шанхаі
Фота БУТБ

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інтэрактыўны стэнд Беларускай універсальнай таварнай біржы і яе электронныя гандлёвыя сэрвісы прадстаўлены ў рамках нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на 6-й Кітайскай міжнароднай выстаўцы імпарту (China International Import Expo). Мерапрыемства праходзіць 5-10 лістапада ў Шанхаі, дзе ў БУТБ з нядаўняга часу дзейнічае афіцыйнае прадстаўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Мэта ўдзелу ў выстаўцы - прадэманстраваць знешнегандлёвы патэнцыял біржавой пляцоўкі і яе практычную каштоўнасць для экспарцёраў і імпарцёраў з Беларусі і Кітая. У сувязі з гэтым, акрамя азнаямлення з прэзентацыйнымі і навучальнымі матэрыяламі па ключавых напрамках дзейнасці БУТБ, наведвальнікі стэнда біржы могуць самастойна вывучыць інтэрфейс і функцыянал гандлёвай сістэмы БУТБ і патрэніравацца ў размяшчэнні заявак на продаж і куплю тавараў.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца электроннай платформе прамысловых і спажывецкіх тавараў, якая нараўне са стандартнымі аперацыямі куплі-продажу таксама дазваляе размяшчаць заказы на вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі. Пакуль гэты сэрвіс запатрабаваны пераважна ў беларускіх і расійскіх кампаній, таму адным з вынікаў выстаўкі павінна стаць павелічэнне колькасці кітайскіх карыстальнікаў пляцоўкі. "Цяпер у каталогу імпартазамяшчэння больш за 3 тыс. актуальных заявак на куплю і яшчэ каля 600 на заказ. Усё гэта раэльныя магчымасці выхаду на беларускі рынак для кітайскіх вытворцаў. Плюс у тым, што пляцоўка прамысловых і спажывецкіх тавараў даступная кругласутачна, а для ўзаемадзеяння з гандлёвай сістэмай рэзідэнтам КНР не спатрэбяцца паслугі перакладчыка, паколькі ў праграмнае забеспячэнне ўбудавана падтрымка замежных моў, у тым ліку кітайскай. Інакш кажучы, ніякіх бар'ераў для прымянення біржавога механізма няма, а падаць дакументы на акрэдытацыю можна непасрэдна ў час выстаўкі ў Шанхаі, звярнуўшыся да супрацоўнікаў прадстаўніцтва біржы", - расказалі ў прэс-службе.

Біржавы гандаль Беларусі і Кітая актыўна развіваецца з 2019 года. За гэты перыяд на БУТБ акрэдытаваліся больш за 150 кітайскіх кампаній, а аб'ёмы біржавога тавараабароту стабільна растуць. Так, па выніках 10 месяцаў 2023 года сума здзелак, заключаных рэзідэнтамі КНР, павялічылася ў 2,3 раза і склала $58,8 млн. Найбольшым попытам у кітайскіх удзельнікаў таргоў карысталіся піламатэрыялы і рапсавы алей, а ў Беларусь у асноўным пастаўляліся чорныя металы і вырабы з іх.

Адкрыццё прадстаўніцтва БУТБ у Шанхаі стала чарговым крокам біржы насустрач кітайскім партнёрам. Асноўныя функцыі прадстаўніцтва - пашырэнне кола кітайскіх карыстальнікаў біржавой пляцоўкі, прасоўванне беларускіх тавараў на рынку КНР і арганізацыя імпарту запатрабаванай у Беларусі імпартазамяшчальнай прадукцыі.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі