15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыўная экспазіцыя беларускіх вытворцаў будзе арганізавана на выстаўцы International Fair of Khartoum, якая пройдзе 22-29 студзеня ў Судане, паведамілі БЕЛТА ў выставачным унітарным прадпрыемстве "Белінтэрэкспа".
International Fair of Khartoum - буйнейшае выставачнае мерапрыемства Судана, якое праводзіцца штогод з 1978 года. У 2017 годзе ў выстаўцы прынялі ўдзел больш за 600 экспанентаў з усяго свету. Экспазіцыю наведалі амаль 145 тыс. чалавек.
Выстаўка арганізуецца па некалькіх тэматычных раздзелах, сярод якіх прамысловае абсталяванне, сельскагаспадарчая і кар'ерная тэхніка, будаўніцтва і дрэваапрацоўка, транспарт, прадукты харчавання і напіткі, медыцына і фармацэўтычная прамысловасць, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, навука, інфармацыйныя тэхналогіі і сувязь, лёгкая прамысловасць і тавары народнага спажывання.