8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспазіцыя Made in Belarus прадстаўлена на буйнейшай ва Усходняй Еўропе штогадовай міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і напіткаў "Прадэкспа", якая праходзіць у Маскве 6-10 лютага, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.
Арганізатарам экспазіцыі Made in Belarus выступае выставачнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" БелГПП.
Удзел у калектыўнай экспазіцыі прымаюць пяць айчынных вытворцаў: філіялы Лідскага малочна-кансервавага камбіната - "Навагрудскія дары" і "Смаргонскія малочныя прадукты", а таксама "Малочны свет", Магілёўскі мясакамбінат і Слуцкі хлебазавод. Экспазіцыя прадстаўляе шырокі асартымент мясной, малочнай і хлебабулачнай прадукцыі, у тым ліку навінкі і ўжо добра вядомыя для расійскага спажыўца прадукты.
Экспазіцыя Made in Belarus карыстаецца павышанай цікавасцю ў наведвальнікаў выстаўкі, таму што беларускі брэнд даўно вядомы ў Расіі і за яе межамі, што дапамагае пашырэнню новых і ўжо існуючых гандлёвых марак прадпрыемстваў-удзельнікаў.
У выстаўцы "Прадэкспа-2023" удзельнічаюць больш за 2 тыс. кампаній з 33 краін. Расію на выстаўцы прадстаўляюць больш за 1,5 тыс. кампаній з 48 суб'ектаў РФ. З нацыянальнымі экспазіцыямі выступаюць Беларусь, Арменія, Бразілія, Іран, Кыргызстан, Кітай, Перу, Сербія, Турцыя, Шры-Ланка.