Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Лют 2024

Экспарт харчовых тавараў і сельгассыравіны Брэсцкай вобласці за 2023 год перасягнуў $2,1 млрд

Экспарт харчовых тавараў і сельгассыравіны Брэсцкай вобласці за 2023 год перасягнуў $2,1 млрд

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны Брэсцкай вобласці за мінулы год склаў $2,1 млрд. Аб гэтым расказала першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Людміла Ляшук у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" на тэму "Год якасці - зроблена ў Беларусі!".

Брэсцкая вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі ў рэспубліцы па аб'ёме выпуску харчовай прадукцыі і, акрамя аб'ёмных паказчыкаў, працуе над якасцю вырабленай прадукцыі. "Кожны кілаграм, на які мы прырастаем, - гэта экспарт. Мы экспартуем малако, мяса, напаўняючы ўнутраны рынак дастойным асартыментам", - сказала Людміла Ляшук.

Брэсцкая вобласць - традыцыйны лідар у Беларусі па аб'ёмах экспарту харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны. Рэгіён займае трэць у экспарце краіны (28,9 працэнта). Аб'ём экспарту за 2023 год склаў больш за $2,1 млрд.

Экспартныя пастаўкі прадукцыі ў натуральным выражэнні павялічыліся па сырах і тварагу (тэмп росту 112 працэнтаў), сметанковым масле (132 працэнты), маслёнцы, ёгуртах, кефіры (125 працэнтаў), малочнай сыроватцы (108,1 працэнта), малаку і сліўках (згушчаных) (135,2 працэнта), каўбасных вырабах (126,5 працэнта), ялавічыне (118 працэнтаў), рапсавым алеі (119,8 працэнта), агародніне (122,3 працэнта), бульбе (132 працэнты), рыбе і рыбнай прадукцыі (121,5 працэнта).

Усяго на экспарт пастаўляецца больш за 73 працэнты вырабленай малочнай і 41 працэнт мясной прадукцыі, у тым ліку больш за 70 працэнтаў масла, амаль 82 працэнты сыру паўцвёрдага, 35 працэнтаў натуральнамалочнай прадукцыі, 31 працэнт каўбасных вырабаў.

Ключавы рынак збыту - Расійская Федэрацыя, якая займае 78,9 працэнта ў экспарце вобласці. Туды рэалізавана прадукцыі на $1,7 млрд, пастаўкі ажыццяўляюцца ў 70 рэгіёнаў. Другое месца ў структуры экспарту займае Кітай. На яго долю ў экспарце вобласці прыпадае 7,4 працэнта. Экспарт вырас у 1,8 раза і склаў $159,4 млн.

За мінулы год Брэсцкая вобласць асвоіла 8 новых рынкаў: Афганістан, Боснія і Герцагавіна, Кіпр, Мексіка, М'янма, Пакістан, Злучанае Каралеўства, Экватарыяльная Гвінея.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі