Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Крс 2023

Экспарт турпаслуг у Беларусі за 2022 год склаў $180 млн

Экспарт турпаслуг у Беларусі за 2022 год склаў $180 млн
Фота з архiва

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт турыстычных паслуг у Беларусі за 2022 год склаў $180 млн. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў намеснік міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў намесніка міністра спорту і турызму, паток турыстаў у Беларусь павялічваецца. "У мінулым годзе да нас прыехала 4,8 млн замежных грамадзян, з іх больш за 90 працэнтаў - прадстаўнікі Расіі. Экспарт турыстычных паслуг за 2022 год склаў $180 млн. Акрамя таго, за першы квартал бягучага года лічбы па экспарце павялічваюцца на 130-140 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2022 года", - расказаў Алег Андрэйчык.

Ён таксама дадаў, што на 6-7 працэнтаў павялічваецца колькасць турыстаў, якія ўязджаюць у Беларусь па бязвізавым рэжыме з Латвіі, Літвы і Польшчы.

"Усяго ў Беларусі развіваецца больш за 20 відаў турызму, але асноўны - гэта санаторна-курортны адпачынак. Так, з пачатку года загрузка нашых санаторыяў складае больш за 90 працэнтаў. Цяпер у здраўніцах Беларусі адпачывае недзе каля 6 тыс. іншаземцаў", - адзначыў намеснік міністра спорту і турызму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі