12 сакавіка Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знешнегандлёвы абарот Беларусі ў студзені бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года вырас на 29,9 працэнта і склаў $5 млрд 957,1 млн, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным банку.
Экспарт павялічыўся на 33,2 працэнта да $3 млрд 40,9 млн, імпарт вырас на 26,6 працэнта да $2 млрд 916,2 млн. Сальда склалася дадатнае - $124,7 млн.
Знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені склаў $5 млрд 17,1 млн, павялічыўшыся на 31,3 працэнта. Экспарт павялічыўся на 37,1 працэнта да $2 млрд 452,2 млн. Імпарт тавараў склаў $2 млрд 564,9 млн, што на 26,2 працэнта больш, чым у студзені 2017 года. Сальда склалася адмоўнае - мінус $112,7 млн.
Знешнегандлёвы абарот паслугамі ў студзені склаў $940 млн, што на 23,1 працэнта больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд. Экспарт вырас на 19,2 працэнта да $588,7 млн, імпарт - на 30,2 працэнта да $351,3 млн. Сальда склалася дадатнае - $237,4 млн.