Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Ліп 2020

Экспарт металапрадукцыі праз БУТБ у I паўгоддзі вырас на 33 працэнты

Экспарт металапрадукцыі праз БУТБ у I паўгоддзі вырас на 33 працэнты
Фота з архiва

24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт металапрадукцыі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу ў першым паўгоддзі павялічыўся на 33 працэнты да Br27 млн, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

"З пачатку года на экспартных таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы рэалізавана прадукцыя чорнай і каляровай металургіі на суму Br27 млн. Гэта на 33 працэнты больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, - сказаў Раман Яніў. - Асноўны аб'ём здзелак  прыпаў на чорныя і каляровыя металы, а таксама іх лом і адходы. За першае паўгоддзе кампаніі ў Германіі, Канады, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны закупілі гэтай прадукцыі на Br24 млн, перасягнуўшы паказчык 2019 года на 20 працэнтаў".

Акрамя таго, актыўна развіваўся сумесны праект БУТБ і Беларускага металургічнага завода (БМЗ). За справаздачны перыяд на рынак Польшчы рэалізаваны арматурны пракат на суму каля Br3 млн.

Як адзначыў начальнік упраўлення таргоў металапрадукцыяй БУТБ Яўген Бурэйка, у планах біржы на бліжэйшую пяцігодку істотна нарасціць долю экспарту ў структуры здзелак з металапрадукцыяй.

"Цяпер экспарт займае толькі 5 працэнтаў у абароце секцыі металапрадукцыі. Астатні аб'ём забяспечваецца за кошт імпарту і транзакцый на ўнутраным рынку. Такая сітуацыя склалася з-за таго, што доўгі час біржавая пляцоўка пазіцыянавалася перш за ўсё як закупачны інструмент. Аднак з канца мінулага года мы ўзялі курс на развіццё экспартнага напрамку, і першай ластаўкай стаў наш сумесны праект з БМЗ па дыверсіфікацыі экспарту беларускай арматуры, - расказаў прадстаўнік БУТБ. - У далейшым мы плануем пашыраць таварную наменклатуру і асвойваць новыя перспектыўныя рынкі, каб на працягу наступных пяці гадоў давесці долю экспартных здзелак як мінімум да 20 працэнтаў".

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбылісяў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі